Сёння абітурыенты будуць здаваць тэсціраванне па біялогіі

17 июня 2013

Сёння амаль 25 000 абітурыентаў будуць здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі. Экзамен пачнецца, як звычайна, у 11 гадзін. Будучыя студэнты павінны мець з сабою пашпарт, ручку і пропуск. Ім трэба выканаць 50 заданняў за 120 хвілін. Тыя, хто з уважлівай прычыны не зможа прыйсці на ЦТ, змогуць здаць экзамен у рэзервовы дзень - 4 ліпеня.

А ў суботу ў беларускіх ВНУ прайшлі выпрабаванні па рускай мове. У ім удзельнічалі больш за 80 000 чалавек. 16 абітурыентаў былі выдаленыя з экзамена за выкарыстанне шпаргалак і мабільных тэлефонаў. Вынікі тэсціравання будуць вядомыя праз два тыдні.