Сёмая серыя праекта "17 імгненняў вайны". Аперацыя "Баграціён"

27 июня 2019

Сёмая серыя праекта Агенцтва тэлевізійных навін да 75-годдзя вызвалення Беларусі "17 імгненняў вайны" распавядзе пра падзеі пятага дня стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". Нашы войскі авалодваюць чыгуначным вузлом Орша, вызваляюць каля тысячы населеных пунктаў, праводзяць першыя баі ў Магілёве. А таксама подзвіг палкоўніка Сцебянёва. Глядзіце на тэлеканале "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у праекце "17 імгненняў вайны".