Зборная Беларуси па акадэмічным веславанні скарысталася магчымасцю прагаласаваць датэрмінова

21 февраля 2024

Магчымасцю прагаласаваць датэрмінова скарысталася нацыянальная зборная Беларусі па акадэмічным веславанні. У спартсменаў і трэнераў, якія базіруюцца на Заслаўскім вяслярным канале, запланаваны вучэбна-трэніровачныя зборы ў Азербайджане.

Атлеты з розных рэгіёнаў краіны змаглі азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, якія выбіраюцца ў Мінскім раёне, і сустрэцца з імі асабіста. 40 спартсменаў прыехалі разам прагаласаваць на адзін з участкаў у Заслаўі . Сярод іх і 9 чалавек, якія галасуюць упершыню.

Нагадаем, асноўная дата адзінага дня галасавання - 25 лютага. У гэтую нядзелю аддаць свой голас за кандыдатаў можна будзе з 8 раніцы да 8 вечара.


Тэгі:

#Выборы 2024