Збор дакументаў на законную перапланіроўку будзе каштаваць 4,5 мільёна

24 июля 2013

Такую лічбу сёння агучылі падчас прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме. У гэты кошт уваходзіць афармленне ўсіх дакументаў для атрымання новага тэхнічнага пашпарта без удзелу гаспадара кватэры. Між тым, усе гэтыя дакументы мінчане, як і раней, могуць сабраць і самастойна, без пасрэднікаў.


Нагадаем, штраф за незаконную перапланіроўку складае ад аднаго да трох мільёнаў рублёў. Калі перабудоўля пашкодзіла нясучыя канструкцыі, заплаціць прыйдзецца ў дзесяць разоў больш.