Самы вялікі хорас у Еўропе ўсталявалі ў храме-помніку Усіх святых горада Мінска

18 июля 2018

Царкоўная люстра ў форме кола важыць 1 120 кілаграмаў. Яе дыяметр 12 метраў. І гэта абсалютны еўрапейскі рэкорд. Раней першынство ўтрымліваў падобны элемент у Марскім Нікольскім саборы Кранштата дыяметрам 8 метраў. Хорас Усіхсвяцкага храма зроблены беларускімі майстрамі з Ліды і складаецца з 96 лямпаў. Завяршаецца і ўнутранае афармленне храма-помніка. З лістапада над роспісам працуюць расійскія майстры. За гэты час яны ўпрыгожылі больш як паўтары тысячы квадратных метраў. Упершыню ў гісторыі ў сакральным роспісе прысутнічаюць матывы слуцкага пояса.

У афармленні храма можна ўбачыць разьбяныя элементы, мазаіку, створаную беларускімі майстрамі, і фаянсы з Екацерынбурга. У якасці ўпрыгожвання таксама выкарыстоўвалася сусальнае золата - каля паўкілаграма.