Самыя яркія моманты фестывалю "Вытокі" ў Століне

5 июня 2022

Багатая гісторыя і спартыўныя дасягненні: фестываль "Вытокі" завяршыўся ў Століне. Мэта маштабнага праекта - прасоўванне рэгіянальных брэндаў і спорту. Столінскаму раёну ўжо сапраўды ёсць чым ганарыцца. Гасцям адкрылі старажытны парк Радзівілаў, прэзентавалі мясцовы фальклор і іншыя народныя традыцыі. 

А другі дзень фестывалю прайшоў пад знакам спорту. На галоўнай плошчы горада разгарнуліся 30 лакацый. Любы ахвотнік мог паспрабаваць свае сілы ў веславанні, баскетболе, хакеі і іншых кірунках. Самыя яркія моманты свята сабрала наш карэспандэнт Марыя Тройніч (відэа).