Самыя запатрабаваныя ў грамадстве каштоўнасці - стабільнасць і парадак

13 марта 2014

Расказвае Сяргей Хамянтоўскі: Пра такіх, як Георгій Паніч, гавораць Self made man. Выхадзец Украіны менавіта ў Беларусі рэалізаваўся як аўтарытэтны ўрач-афтальмолаг. Нарадзіўся ў Роўна, вучыўся ў Цярнопалі, зараз практыкуе ў Брэсцкай абласной бальніцы. З аднакашнікамі трымае сувязь. Больш за палову з іх даўно не ўрачы. Ва Украіне яны запатрабаваныя мала. Георгій Паніч прыехаў у Брэст у 2002-ім і не шкадуе. Менавіта тут, на ўжо сваёй другой радзіме, урач у трэцім пакаленні з упэўненасцю гаворыць, дынастыя будзе прадоўжана.


Кірыл Пазнякоў - дырэктар прадпрыемства запатрабаванага. Мэбля для грамхарчу зараз нарасхват. Завод расце, рабочыя рукі патрэбныя. Праўда, у тэлефоне кадравіка ўсё часцей - міжгорад.


Кірыл Пазнякоў, дырэктар прадпрыемства па вытворчасці мяккай мэблі: Зараз вельмі шмат паступае званкоў па працаўладкаванні менавіта грамадзян Украіны. Вельмі шмат людзей тэлефануюць, вельмі шмат людзей просяцца на працу і жадаюць менавіта трапіць на працу да нас Беларусь.


Эканамічная сітуацыя ва Украіне зараз вельмі цяжкая. Казна амаль пустая, зарплаты і пенсіі плаціць няма чым. Самыя запатрабаваныя зараз ва ўкраінскім грамадстве каштоўнасці - стабільнасць і парадак.


Выказванне Прэзідэнта выклікала вялікі рэзананс у сетцы Інтэрнэт. Яго дагэтуль абмяркоўваюць маштабна. Як вядомыя людзі, так і звычайныя карыстальнікі сеткі.


Крызіс у суседняй Украіне выкліканы карумпаванасцю палітыкаў і эканамічнымі праблемамі. Менавіта яны сталі дэтанатарам сацыяльнага выбуху.


Пра тое, што ў Беларусі Майдан не магчымы, гавораць простыя грамадзяне і эксперты. Галоўнымі прычынамі называюць высокія сацыяльныя гарантыі, развіццё эканомікі і адказнасць улады.


Падзеі, якія складваюцца вакол Украіны, напрамую закранаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Акрамя эканомікі з тавараабаротам у 7 мільярдаў долараў, гэта яшчэ і бяспека.


Сітуацыя, якая складваецца ў паўднёвых суседзяў і ўзмацненне авіяцыйнай групоўкі НАТА ля меж Беларусі турбуе Кіраўніка дзяржавы. І дае падставы для адэкватных дзеянняў. У Беларусі завяршыўся першы этап праверкі Узброеных Сіл. Да месца правесці другі этап, адзначыў напярэдадні Прэзідэнт, і запрасіць ВПС Расіі прыняць удзел у сумеснай фазе планавага вучэння.


І сёння на аэрадром Бабруйск перадыслакаваліся 6 расійскіх знішчальнікаў Су-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты з авіяцыйна-тэхнічным персаналам Заходняй ваеннай акругі Расіі.


Абараняючы свае нацыянальныя інтарэсы, Беларусь гатова дапамагчы і ўкраінскаму народу ў цяжкую хвіліну. Нават у гэты напружаны час Беларусь не перарывае эканамічных і гуманітарных сувязяў з паўднёвым суседам.