Самыя крэатыўныя сацработнікі Мінскай вобласці прадэманстравалі свае здольнасці ў Дзяржынску

6 сентября 2019
Дваццаць тры спецыялісты з розных устаноў прадэманстравалі праекты па развіцці і ўдасканаленні сферы сацыяльнага абслугоўвання. Акрамя таго, журы ацаніла і творчыя здольнасці канкурсантаў у спецыяльнай намінацыі "Талент". Дарэчы, самаму маладому ўдзельніку нядаўна споўнілася  27 гадоў.

Зараз у Мінскай вобласці на сацыяльным забеспячэнні знаходзіцца каля 21  тысячы чалавек. З імі працуюць больш за тры з паловай тысячы сацработнікаў.