Самую відовішчную частку парада будзе суправаджаць зводны ваенны аркестр

3 июля 2019

Самую відовішчную частку парада па традыцыі будзе суправаджаць зводны ваенны аркестр. А гэта дзве сотні музыкантаў. Хедлайнерам вялікага калектыву стане Узорна-паказальны ваенны аркестр Узброеных Сіл Беларусі. Вопытныя выканаўцы падрыхтавалі эксклюзіўную праграму. Чаканіць крок салдаты будуць пад маршы выключна беларускіх аўтараў.

З тымі, хто будзе задаваць рытм святочнаму шэсцю, сустрэлася Ніна Мажэйка. Яны былі на прыёме з нагоды дня нараджэння каралевы. Дыпламатычныя раўты сталі часткай паўсядзённага жыцця. Тым не менш на месца ў тытрах галівудскіх блокбастараў не прэтэндуюць, хаця маглі б. Узорна-паказальны ваенны аркестр - бадай, самы запатрабаваны цырыманіяльны калектыў у Беларусі.

Армейскае "адставіць" замест класічнага ўзмаху палачкай. Падрыхтоўка да парада ў музыкантаў з пагонамі пачынаецца за месяц да трэніровак гарнізонных войскаў. Рэпеціруюць штодня не менш як 4 гадзіны. І гэта без уліку стандартнай музычнай размінкі для духавікоў. А гэта яшчэ плюс 3 гадзіны. Страявая песня "Айчыны нашай сцяг" – равесніца незалежнасці. Аўтар музыкі і слоў - палкоўнік запасу Сяргей Макей. 27 гадоў таму ён, камандзір роты, адкрыў беларускую армейскую песню - першым пачаў пісаць на мове. Улічваў зручнасць выканання нават для непрафесіянала. Парадная форма, белыя пальчаткі, аксельбант і самае галоўнае - ноты. Іх не забываюць ніколі. Бо нават адна няправільная сі можа збіць дзве сотні музыкантаў.

Статус абавязвае задаваць не толькі тэмп, але і рытм. А на парадзе 3 Ліпеня яны і зусім стануць музычнай асновай параднага пастраення. На пазіцыі прыбудуць за гадзіну да пачатку парада. Яны - камертон усяго шэсця. Цырымонія пачнецца з моцнай долі ў інтрапрывітанні.