Самалётнага дэбашыра Сяргея Кабалава экстрадзіруюць у Расію ў найбліжэйшы час

29 апреля 2013

Рашэнне агучана сёння Генпракуратурай. Раней  Кабалаву была накіравана пастанова нагляднага органа, каб ён мог у дзесяцідзённы тэрмін абскардзіць рашэнне аб экстрадыцыі. Аднак з яго боку ніякіх заяў не было. Таму пастанова аб выдачы парушальніка была накіравана ў МУС Беларусі для выканання. У найбліжэйшы час Кабалаў будзе выдадзены прадстаўнікам Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі, дзе ў дачыненні яго ўзбуджана дзве  крымінальныя справы - збіццё і замах на ўгон паветранага судна.


Нагадаем, прадпрымальніка з Саратава, які ў студзені ўчыніў  бойку на борце рэйса Масква - Хургада і пагражаў пасадзіць самалёт на ваду, затрымалі ў сакавіку пад Гроднам.