Самалёт Тбілісі - Мінск здзейсніў незапланаваную пасадку ў аэрапорце Барыспаль

24 декабря 2013

Самалёт Белавія рэйса Тбілісі - Мінск здзейсніў незапланаваную пасадку ў Міжнародным аэрапорце Барыспаль. Адной з пасажырак грамадзянцы Грузіі стала блага. Першую дапамогу ёй аказаў доктар, які выпадкова знаходзіўся на борце. Але, нягледзячы на дзеянні экіпажа, жанчына страціла прытомнасць. У выніку лайнер на ўзлётным полі ў Кіеве ўжо сустракалі наземныя экстранныя службы. Пасажырку прывялі ў прытомнасць, аказалі меддапамогу. Паўгадзіны таму яна прызямлілася ў Мінску. А затрымка рэйса з Тбілісі склала меней за паўтары гадзіны.