З прафесійным святам павіншавалі і работнікаў аграрнага комплексу сталіцы

17 ноября 2017

За адданую працу і добры ўраджай - з прафесійным святам павіншавалі і работнікаў аграрнага комплексу сталіцы. Гэта лепшыя хлебаробы, пекары, трактарысты. Ганаровыя граматы атрымалі больш за паўсотню чалавек. Дарэчы, толькі ў Мінску каля 30 сельгасарганізацый. Сёлета яны сабралі 23 тысячы тон бульбы і амаль 18 - агародніны.

Сваю лепшую прадукцыю прадпрыемствы прэзентавалі ў Палацы культуры МТЗ. Там жа адбыўся святочны канцэрт. Нагадаем, Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі адзначаюць 19 лістапада.