У Беларусі змяніліся базавая велічыня і мінімальная зарплата

1 января 2016

У Беларусі ўсталяваны новы памер базавай велічыні.

З 1 студзеня 2016 года ён склаў Br210 тысяч. Мінулы раз базавая велічыня ў нашай краіне павышалася ў студзені 2015-га. Тады яе памер павялічыўся адразу на 20% - да 180 тысяч рублёў. Адзначым, ад памеру "базавай" залежаць сацыяльныя выплаты: стыпендыі для студэнтаў, памер штрафаў, стаўкі дзяржпошліны і арэнднай платы.

Павялічылася і мінімальная заработная плата.

З 1 студзеня яе памер склаў 2 мільёны 300 тысяч рублёў. Нагадаем, летась памер мінімальнай зарплаты быў усталяваны ў памеры двух мільёнаў ста тысяч.