З новага года пачынаюць дзейнічаць прэферэнцыі для працы ў гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні

3 января 2018

З новага года пачынаюць дзейнічаць і прэферэнцыі для працы ў гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні. Іх Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю замацавала 345-ым указам. 3 студзеня, у першы рабочы дзень, прадпрымальнік можа прыйсці з заявай у мясцовы выканкам і ўласна пачынаць працаваць. Вызначалі тыя самыя льготныя тэрыторыі мясцовыя ўлады. У выніку ў гэтым спісе больш як 15 тысяч беларускіх вёсак. Або 65 працэнтаў ад усёй тэрыторыі. Магазіны і кафэ на сяле могуць працаваць за базавую за месяц.

Больш за ўсё сёл, дзе чакаюць людзей з прадпрымальніцкай жылкай, у Гродзенскай вобласці. Амаль стопрацэнтны ахоп. Далей ідзе Віцебская - каля 90 працэнтаў. Гомельская вобласць - 70. Столькі ж і ў Брэсцкім рэгіёне. Прыкладна 60 - у Магілёўскім. І толькі 8 працэнтаў ад сталічнага рэгіёна.

У спісе льготных зямель і 66 малых гарадоў. Больш за ўсё ў Віцебскай вобласці - 23. Затым Гомельская і Гродзенская вобласці. І менш як дзясятак - у Брэсцкім , Магілёўскім і Мінскам рэгіёнах.

У гэтых гарадах прадпрымальнікам за базавую за месяц дазволяць адкрыць майстэрні і кафэ, але не магазіны. Юрасоб вызваляюць ад ПДВ, падатку на нерухомасць, зямельнага і арэнды за зямлю. Працуюць і плацяць толькі падатак на прыбытак - 6 працэнтаў.