З 3 ліпеня будзе часова абмежаваны рух і паркоўка транспарту

2 июля 2015

У  сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў у цэнтры Мінска заўтра будзе часова абмежаваны рух і паркоўка транспарту.

З 10 гадзін раніцы да апоўначы нельга будзе праехаць па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да Казлова. Транспарт пойдзе  па вуліцах Першамайскай і Багдановіча.

З 18 гадзін будзе забаронены рух па праспекце Пераможцаў - ад вуліцы Няміга да Гвардзейскай у абодва бакі.

У сувязі з гэтым ужо сёння з 22 гадзін прыпаркаваць аўто нельга будзе па вуліцы Камуністычнай -  ад Чырвонай да Кісялёва - і па вуліцы Кісялёва - ад плошчы Перамогі да вуліцы Чырвонай. Забарона будзе дзейнічаць да 13 гадзін 3 ліпеня. Падчас правядзення святочных мерапрыемстваў нельга будзе пакінуць уласнае аўто ў раёне парку Перамогі.