З 2017 года кампанія "Гейм стрым" стала партнёрам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

1 февраля 2018

Лепшым работадаўцам краіны па выніках мінулага года стала кампанія "Гейм стрым" (мінскі цэнтр распрацоўкі Wargaming). А іх прадукт - вядомая ва ўсім свеце камп’ютарная гульня "Свет танкаў" - трэці раз атрымала вышэйшую ў гэтай галіне ўзнагароду "Залаты джойсцік". Дарэчы, частку свайго прыбытку айцішнікі трацяць на сацыяльныя праекты. Напрыклад, кампанія фінансавала рэстаўрацыю легендарнага савецкага танка Т-34, займалася аднаўленнем "Лініі Сталіна", рэгулярна арганізоўвае аздараўленне дзяцей, пацярпелых ад аварыі на АЭС "Фукусіма". З мінулага года кампанія "Гейм стрым" стала партнёрам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.