З 1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня

29 декабря 2023

1 студзеня 2024 года ў Беларусі змяняецца памер базавай велічыні. Яна вырасце з 37 да 40 рублёў. Такое рашэнне прынята Саветам Міністраў.

Дадзены паказчык уплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, а таксама іншых выплат. У тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, накіраваным службай занятасці на вучобу.