Рыбны кірмаш у гэтыя выхадныя пройдзе ў Цэнтральным раёне сталіцы

18 февраля 2015

Рыбны кірмаш у гэтыя выхадныя пройдзе ў Цэнтральным раёне сталіцы - на пляцоўцы каля Палаца спорту. Пятнаццаць рыбгасаў прапануюць сваю прадукцыю пакупнікам па зніжаных цэнах. Карп, таўсталобік, амур, шчупак, карась… Акрамя жывой рыбы, можна будзе набыць марынаваную, вэнджаную, вяленую. Многія рыбгасы прывязуць і разнастайныя паўфабрыкаты.

У наступную суботу эстафету рыбных кірмашоў завершыць Заводскі раён. 28 лютага і 1 сакавіка рыбу будуць прадаваць каля “Чыжоўка-Арэны”.