Кіраўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Генпракуратуры правялі прыём грамадзян у Гарадку

29 августа 2018

Выконванне наймальнікамі працоўных гарантый, парадку і тэрмінаў выдачы зарплат - гэтыя пытанні ўзялі на кантроль Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Генпракуратура. Сёння кіраўнікі гэтых структур правялі сумесны прыём грамадзян у Гарадку Віцебскай вобласці. Падчас сустрэчы ішла размова і аб развіцці рэгіёна, стварэнні новых працоўных месцаў.

Дарэчы, толькі за першае паўгоддзе 2018-га пры ўдзеле прафсаюзаў на працы змаглі аднавіцца амаль 40 чалавек. Таксама дзякуючы спецыялістам федэрацыі работнікам атрымалася вярнуць законна заробленыя грошы ў суме больш як 2 мільёны рублёў.