Калядны кошык міласэрнасці збіраюць вернікі праваслаўнага прыхода ў Тарасаве ўжо больш за 20 гадоў

6 января 2024

Калядныя цуды ў кошыку міласэрнасці. Яго не адразу можна заўважыць у левым прыдзеле храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Тарасава. Гэтай дабрачыннай ініцыятыве ў праваслаўным прыходзе - больш за 20 гадоў. Нязменна кожны год вернікі збіраюць у сімвалічны кошык усё самае неабходнае і смачнае, каб парадаваць дзяцей, якія ў навагодне-калядны перыяд па розных прычынах засталіся без свята.

Што кладуць у кошык і хто адрасаты падарункаў, даведалася Вольга Мядзведзь (падрабязнасці ў відэа).