Калядная традыцыя дарыць падарункі дзецям напярэдадні праваслаўнага свята адзначыла юбілей

6 января 2017

Пяць гадоў таму яе пачаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Федэрацыя хакея Беларусі. З таго часу ўдзельнікі Каляднага турніру кожны год абавязкова і з задавальненнем прыязджаюць да беларускіх дзяцей з цацкамі і каштоўнымі падарункамі. Гэтым разам госці спаборніцтваў наведалі Маладзечанскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат №2 для дзяцей з парушэннямі зроку. Выпускнікамі гэтай установы ў свой час былі чэмпіёны Паралімпійскіх гульняў Ігар Фартуноў, Васіль Шапцібой, Ірына Фядотава і шматлікія іншыя.

Расказвае Алена Гарэльчык: З калючага марозу прама ў цёплыя абдымкі. Хакеістаў тут сустракалі як родных. Моўнага бар'еру не існавала.

Пад навагоднія песні з Дзедам Марозам разам вялікія дзядзькі - хакеісты і маленькія дзеці: яны вадзілі карагоды вакол сапраўднай ёлкі, не штучнай. І ўсмешкі на тварах і тых, і іншых былі самыя сапраўдныя і шчырыя.

Працягваючы дарыць радасць дзецям, на працягу пяці гадоў удзельнікі Каляднага турніру прыязджаюць у госці да тых, хто мае вялікую патрэбу не толькі ў фінансавай дапамозе, але і ва ўвазе.

Прыязджаюць хакеісты не з пустымі рукамі. Вось і гэтым разам аэрахакей ад каманды Прэзідэнта, наўтбукі, планшэты і настольныя гульні ад гасцей турніру. Напярэдадні школа-інтэрнат атрымала бязвыплатную спонсарскую дапамогу ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай федэрацыі хакея ў суме 25 000 беларускіх рублёў.

Майстар-клас ад хакеістаў - гэта магчыма нават па-за лядовай арэнай. Сяргей Задзяленаў атакуе - Дзед Мароз прапускае. Але пераможаных усё роўна тут няма.

Cвой майстар-клас зладзілі гасцям і выхаванцы школы-інтэрната. Хакеісты з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў размалёўвалі навагодніх пеўняў, расіяне і фіны спаборнічалі ў гарбарнай справе. Камандзе Прэзідэнта дасталіся падсвечнікі. Перад пачаткам вырашылі праспяваць.

А потым яны ўсе разам загадалі жаданні, кожны сваё, яны абавязкова павінны спраўдзіцца. Бо цуды здараюцца менавіта пад Раство.