Роўна 73 гады таму вольным ад акупантаў стаў Віцебск

26 июня 2017

Вызваляючы горад за горадам. Беларусь святкуе разгром фашысцкай арміі. У гэты дзень роўна 73 гады таму вольным ад акупантаў стаў Віцебск. Сталіца паўночнага рэгіёна за час Вялікай Айчыннай была практычна цалкам разбураная, горад узводзілі літаральна з нуля. Напярэдадні памятнай даты ў абласным цэнтры рэканструктары паказалі, як праходзіла наступальная Віцебска-Аршанская аперацыя.

У Віцебску сёння пройдуць памятныя мерапрыемствы. На Плошчы Перамогі вянкі і кветкі ў 10 раніцы ўскладуць да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў.