Расійскі фонд "Сколкава" праводзіць стартап-тур у Мінску

7 апреля 2016

У чым сакрэт паспяховай камерцыялізацыі інавацыйных праектаў, будуць дзяліцца меркаваннямі на стартап-туры ў Мінску, які праводзіць расійскі фонд "Сколкава". Сёлета пляцоўка - Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У ліку арганізатараў і партнёраў - фонд "Сколкава", дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях, Раснана і Мінскі гарадскі тэхнапарк. Да ўдзелу запрошаныя студэнты, выкладчыкі, навукоўцы і прадпрымальнікі з інавацыйнымі праектамі. Прыйсці на стартап-тур можна і проста ў якасці слухача - для гэтага трэба толькі прайсці рэгістрацыю на сайце. Дарэчы, усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат і новыя веды для паспяховай камерцыялізацыі інавацыйных праектаў.