Рамантычная атмасфера ў сталічным заапарку: для жывёл падрыхтавалі святочны рацыён у форме сэрцаў

14 февраля 2022

"Сардэчная" атмасфера  адчуваецца сёння  і ў сталічным заапарку. Для жывёл падрыхтавалі  святочны рацыён: рамантычныя пачастункі з любімых ласункаў у форме сэрцаў. Свой падарунак каханай падрыхтаваў і мядзведзь Трыстан.  Касалапы прачнуўся напярэдадні свята і далучыўся да сяброўкі Нюры, якая гэтай зімой  увогуле не спала. Свае сямейныя гнёзды актыўна будуюць і  птушкі, найперш  арланы. Усе жывёлы шмат часу праводзяць разам, з задавальненнем  ловяць першыя цёплыя промні,  гуляюць і рыхтуюцца да вясны.

Адчуванне цяпла і рамантыкі супрацоўнікі заапарка дораць  і наведвальнікам. Для рамантычных здымкаў  тут працуюць тэматычныя фотазоны.