Вырашыцьспрэчныя пытанні па тэлефоне прапануюць падчас прамых ліній

7 марта 2017

Званкоў ад грамадзян чакаюць прадстаўнікі ўлады. Вырашыць бытавыя праблемы і спрэчныя пытанні па тэлефоне прапануюць падчас прамых ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 11 сакавіка, у сталіцы і Мінскай вобласці.

У мэрыі жыхароў горада выслухае выконваючы абавязкі першага намесніка Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце на сувязь выйдзе намеснік губернатара Алег Плаўскі. Задаць свае пытанні можна да апоўдня. Нагадаем, звярнуцца па тэлефоне да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна з прапановамі, пытаннямі і праблемамі можна кожную суботу.