Вырашыць праблему адным званком

28 июня 2016

Такой магчымасцю можна скарыстацца падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 2 ліпеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У мэрыі на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Алег Плаўскі. Пытанні прымаюць да апоўдня. Звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.