Рэпетыцыі пешых разлікаў пройдуць ля абеліска "Мінск - горад-герой"

19 июня 2017

Падрыхтоўка парада да Дня Незалежнасці працягваецца. Ваенная тэхніка завяршыла ўжо трэніроўкі на аэрадроме Ліпкі. На вуліцах Мінска рэпетыцыі роты ганаровай варты. У парадным разліку - больш за сотню ваенных. Рэпетыцыі пешых разлікаў пройдуць ля абеліска "Мінск - горад-герой" сёння і 22 чэрвеня з 10 вечара і да апоўначы.

На гэты час участак праспекта Машэрава ад Даўмана да праспекта Пераможцаў закрыюць для руху транспарту. Генеральныя рэпетыцыі парада - 24 і 28 чэрвеня.