Рэканструкцыя вулічнага асвятлення пачалася ў сталіцы

2 августа 2019
Першы этап будаўнічых работ пачаўся на ўчастку праспекта ад плошчы Незалежнасці  да вуліцы Казлова. Старыя ліхтары цалкам дэмантуюць. Апоры сучасных  стануць больш ажурнымі, ацынкаванымі. А кранштэйны выканаюць у рэтрастылі. Самі свяцільні будуць святлодыёднымі, што дазволіць эканоміць электраэнергію мінімум ў два разы.

Святлодыёдныя ліхтары ў Мінску ўжо ўсталяваны па вуліцах Макаёнка, Мулявіна, Купрэвіча. Акрамя эканоміі  сучасныя свяцільні дазваляюць рэгуляваць магутнасць падачы і асвятляць  большую плошчу.