Рэгістрацыю на Мінскі паўмарафон прайшлі больш за 20 тысяч бегуноў

4 сентября 2018

Некалькі дзён застаецца да Мінскага паўмарафону. Рэгістрацыю прайшлі больш за 20 тысяч бегуноў.

Тым часам пачалася і выдача нумароў. Да 5 верасня ў гандлёвым цэнтры ля Палаца спорту можна забраць стартавы пакет. Гэтымі днямі пункты выдачы працуюць з 15 да 20 гадзін. А з 6 па 8 верасня - з 10 гадзін раніцы.

Да Мінскага паўмарафону працягваюць падрыхтоўку бегуны-дабравольцы. Напярэдадні ўдзельнікі каманды Беларускага дзіцячага хоспіса сустрэліся з яго падапечнымі. Дабрачынную ініцыятыву таксама падтрымлівае чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы Вольга Мазуронак.

Нагадаем, падтрымаць можна таксама дабрачынныя праекты каманд - "Крылы анёлаў", фонду "Шанц" і "SOS - дзіцячыя вёскі".