Рэгіёны Беларусі рыхтуюцца да абласных Дажынак

14 сентября 2015

А ў суседняй Расіі яшчэ завяршаецца ўборачная кампанія. Па традыцыі з Магілёўскай вобласці для дапамогі калегам адправілася збожжаўборачная тэхніка. Урачыстыя праводзіны экіпажаў з Клімавіцкага раёна прайшлі на сімвалічнай мяжы.

Амаль два тыдні клімавіцкія камбайнёры будуць дапамагаць гаспадаркам Смаленскай вобласці ва ўборцы рапсу.