Рэабілітацыя пасля COVID-19 у беларускіх санаторыях

20 марта 2021

Асабліва ўразлівыя перад COVID-19 людзі пажылыя і з абмежаванымі магчымасцямі. І тут важна не толькі лячэнне, але і рэабілітацыя для тых, хто ўжо перахварэў. Гэты клопат бярэ на сябе дзяржава.

З мая мінулага года прайшлі аздараўленне амаль 1 250 чалавек у чатырох санаторыях Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У адным з іх пабывала наш карэспандэнт Аліна Лапо (відэа).