Развіццё электратранспарту разгледзелі на Прэзідыуме Саўміна

19 января 2021
Да 30 % электробусаў праз 5 гадоў будуць курсіраваць па гарадскіх вуліцах у Беларусі. Аб гэтым заявілі сёння на Прэзідыуме Саўміна.  Урад разгледзеў праграму развіцця электратранспарту да 2025 года. Як адзначыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, машыны на батарэі - гэта сучасная тэндэнцыя, а для нашай краіны - гэта актуальна ў сувязі з уводам у эксплуатацыю Беларускай АЭС. Пытанні, якія трэба вырашаць паралельна з выпускам уласных электробусаў і электракараў, - гэта ўтылізацыя адпрацаваных батарэй і развіццё сеткі электразаправак.

Кіраўнік Акадэміі навук запэўніў, Беларусь гатова выпускаць і цалкам свой электракар на базе ўласных распрацовак. Пад праект шукаюць інвестараў і адпрацоўваюць некалькі мадэляў батарэй.