Дазволу трапіць на свята ва Украіну чацвёртыя суткі чакаюць паломнікі-хасіды

17 сентября 2020
Чацвёртыя суткі мы сочым за тым, як развіваецца сітуацыя на беларуска-ўкраінскай граніцы. Больш за тысячу паломнікаў-хасідаў чакаюць дазволу трапіць у суседнюю краіну на свята Новага года. Сярод яўрэяў шмат дзяцей. Увесь гэты час беларускі бок аказвае дапамогу вернікам. Усе забяспечаныя ежай, у тым ліку прывезлі дзіцячае харчаванне і памперсы. Самаму малодшаму дзіцяці 4 месяцы. Для адпачынку і начлегу расстаўленыя палаткі.

Шымі Каплан, паломнік: "Гэта магчымасць сказаць дзякуй Беларусі за тое, што яна нас так добра прыняла і так дапамагла. І калі Чырвоны Крыж нам таксама б не дапамог, то сітуацыя была б катастрафічная. Тут знаходзяцца інваліды, маленькія дзеці, якім 4 месяцы. Усё, чаго мы просім, - прыехаць ва Умань. Мы гатовыя выконваць усе ўкраінскія супрацьэпідэмічныя меры і ўсё, што ад нас патрабуецца".

Аляксей Дзюбянкоў, афіцыйны прадстаўнік Гомельскай пагранічнай групы: "Нават праходзячы міма любога з іх, толькі чуеш у свой бок "Беларусь, дзякуй!". Яны вельмі цяпло адклікаюцца, што беларускі народ прыняў іх вельмі цяпло, сардэчна і аказвае ім дапамогу ў гэтай сітуацыі".

Знаходжанне паломнікаў у Беларусі на кантролі кіраўніка дзяржавы. Па даручэнні прэзідэнта мы гатовыя арганізаваць дастаўку паломнікаў да ўкраінскіх святынь.