Раз, два, тры, ёлачка, гары - свята "Запалім ёлку разам!" аб'яднала ў навагодні карагод Бярэзінскі раён

22 декабря 2022

Заззялі навагоднія агні на галоўнай ёлцы ў Беразіне. Дзясяты сезон напярэдадні Новага года гараджане ў адзіным карагодзе сустракаюць свята на цэнтральнай плошчы.

Падарункі для дзяцей і дарослых, флэшмоб, фотазоны, тэатралізаваны паказ, музычнае афармленне і навагодні запал. Канечне, не абышлося без сувеніраў, аксесуараў і прысмакаў ручной работы з сімваламі Новага года. Тэматычныя калекцыі рыхтавалі да свята рамеснікі з усяго Бярэзінскага раёна. Кульмінацыяй імпрэзы стала шэсце зімовых чараўнікоў. Світа ў сотню Дзядоў Марозаў і Снягурак прайшлася па галоўных вуліцах горада.

Святкаванні прадоўжыліся да позняга вечара. Пасля навагоднія картэжы з казачнымі чараўнікамі адправіліся з падарункамі да дзяцей. Штогод у Беразіне раённае свята ладзяць разам з рэспубліканскай акцыяй "Нашы дзеці".