Пашырэнне прыгранічнай інфраструктуры на заходнім напрамку

20 февраля 2015

На ўчастку беларуска-польскай мяжы маюць намер пабудаваць другі мост і дадаць дадатковыя дарожныя палосы. Паляпшэнні закрануць міжнародныя пункты пропуску ў Бераставіцы і Брузгах. Пра гэта ў Гродне заявілі падчас нарады камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі. Як адзначаюць эксперты, укараненне сучасных тэхналогій і стварэнне максімальна камфортных умоў у пунктах пропуску спрыяльна паўплывае на транзітны і турыстычны патэнцыяле рэгіёна. І як вынік умацуе эканамічны эфект мяжы.

Размова ішла і наконт бяспекі межаў дзяржавы. Так, на сустрэчы было адзначана, што ўзаемадзеянне пагранічнікаў з мясцовымі органамі ўлады дазваляе эфектыўна супрацьстаяць кантрабандзе і незаконным аперацыям. У сельсаветах працуюць больш за 400 дружыннікаў, якія дапамагаюць захаваць непрыступнасць дзяржмяжы.