Работа тураператараў апошнімі днямі была напружанай

21 августа 2013

Чаканне выстралаў - адна з галоўных прычын, па якой турысты па ўсім свеце спешна здаюць свае білеты і адмаўляюцца адпачываць на Чырвоным моры. Наконт паездак на піраміды і думаць няма чаго. Зараз у Егіпце па-ранейшаму дзейнічае надзвычайнае становішча. Продаж тураў у неспакойную краіну канчаткова прыпынены. Сёння гэта нам пацвердзілі ў Міністэрстве спорту і турызму. У сваю чаргу Белавія заяўляе, што праблем з дастаўкай турыстаў у Мінск не будзе. Запланавана некалькі рэйсаў. Першы самалёт прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце ў пятніцу, 23 жніўня. І хаця егіпецкія чыноўнікі не перастаюць выступаць з заклікамі не блытаць Каір з Хургадай і Шарм-эль-Шэйхам, сотні загінуўшых у беспарадках - вельмі моцны аргумент, каб не зважаць на яго, выбіраючы месца для адпачынку.


Расказвае Таццяна Кучун.


Работа тураператараў апошнімі днямі была напружанай. Практычна ўсе пуцёўкі, набытыя раней у Егіпет, ужо перааформленыя па альтэрнатыўных кірунках. Вярнуць грошы з-за неспакойнага становішча ў краіне пажадалі адзінкі.


Сітуацыя ў Егіпце знаходзіцца на кантролі МЗС і дэпартамента па турызме. Там паведамляюць, што варыянт экстраннага вяртання турыстаў з неспакойнай краіны не разглядаецца.


Афіцыйную інфармацыю пацвярджаюць і самі беларускія турысты, якія адпачываюць у Егіпце. Пра беспарадкі ў краіне даведваюцца ў асноўным ад устрывожаных сваякоў з Беларусі, расказала нам па тэлефоне мінчанка Алена Курачкіна, якая адпачывае ў адным з гатэляў Егіпта.


Алена - адна з апошніх адпачывальнікаў у Егіпце. Усе турыстычныя кампаніі спынілі продаж тураў.


Усе беларускія турысты пакінуць краіну пірамід да 1 верасня. Нацыянальны перавозчык Белавія запланаваў некалькі рэйсаў.


Каб не адпраўляць пустыя самалёты, борты Белавія паляцяць праз турэцкую Анталію і даставяць туды турыстаў. 90% егіпецкіх тураў перабраніравалі менавіта на Турцыю. Затым з Анталіі ўжо пустыя самалёты возьмуць курс на Хургаду і Шарм-эль-Шэйх, каб забраць беларускіх турыстаў.



У Белавія гавораць, што ў аэрапортах стабільная сітуацыя, бяспеку пасажыраў гарантуюць ваенныя.