Пяты дзень да пасольства Латвіі ў Мінску беларусы нясуць кветкі і свечкі

26 ноября 2013

Напярэдадні ў будынку дыпмісіі адкрылася кніга спачуванняў, дзе кожны можа пакінуць запіс. У пасольства прыходзяць дзясяткі людзей, каб выказаць спачуванні сем'ям і блізкім загінуўшых у Рызе. Падчас абвальвання гандлёвага цэнтра ў сталіцы Латвіі ў мінулы чацвер загінулі 54 чалавекі. Пакінуць запіс у кнізе спачуванняў можна і сёння з дзесяці раніцы да гадзіны дня.