Парк высокіх тэхналогій адкрыўся для новых рэзідэнтаў і пачаў прыём дакументаў для рэгістрацыі

9 января 2024

Дапамагчы распрацоўшчыкам у пошуку патэнцыяльных партнёраў, забяспечыць пакетам ільгот і фінансавай падтрымкай. Парк высокіх тэхналогій адкрыўся для новых рэзідэнтаў і пачаў прыём дакументаў для рэгістрацыі. Толькі за мінулы год колькасць кампаній у ПВТ павялічылася на 64, цяпер іх больш за тысячу. Але IT-кластар падтрымлівае і проста перспектыўных распрацоўшчыкаў, якія пакуль у склад парка не ўваходзяць. У канцы 2023-га ПВТ, Тэхнапарк і "Вялікі камень" упершыню правялі конкурс стартапаў. Вызначылі два лепшых. І яны ўжо мяняюць жыццё беларусаў.

Разумны дамафон дапамагае кантраляваць усю інфраструктуру двара праз тэлефон. А ў пад'езд можна трапіць пры дапамозе індывідуальнага пароля, дадатку або карты (яна зручнейшыя за чып). Жыхарам дома нават не трэба насіць ключы. Па ўсёй Беларусі ўжо ўсталявалі 100 такіх разумных дамафонаў.

Перамог і яшчэ адзін стартап - штучны інтэлект, які ставіць дыягназ па здымку ў лічаныя секунды. Такая распрацоўка сур'ёзна спрашчае і паскарае работу ўрачоў.

А адзін са стартапаў атрымаў бясплатнае размяшчэнне ў Парку высокіх тэхналогій. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала паўсотні распрацовак з розных сфер: медыцына, айці, сельская гаспадарка, адукацыя і не толькі - усё, ад чаго напрамую залежыць узровень жыцця.