Птушка як сімвал горада

14 июня 2016

Выбраць свой з трох соцень прадстаўнікоў арнітафаўны прапануе «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У Мінскай вобласці такой ініцыятывай натхніўся Слуцк і Валожын. Жыхары раённых цэнтраў праз галасаванне выбралі персанальных крылатых сімвалаў. Цяпер Слуцк асацыюецца з салаўём, а Валожын – з каралём рыбалкі - зімародкам. Сваім крылатым сімвалам прысвячаюць цэлыя музеі і стрыт-карціны… Аляксандра Драгун з падрабязнасцямі.

Накшталт народнага музычнага інструмента гэта свістулька «спявае» салаўіным голасам. Арнітолагі ці бёрдвотчары скажуць, дыяпазон і танальнасць трэляў характэрны для ўсходняга салаўя, які гняздуецца ў слуцкіх лясах. Дзевяць гадоў таму толькі ў горадзе назіральнікі налічылі больш за 250 пар птушак.

Такім чынам, у Слуцка з'явіўся свой птушыны сімвал. Славутаму спеваку нават выдзелілі музейнае памяшканне ў экалагічным цэнтры. Ад памятных сярэбраных манет да кандытарскіх вырабаў на паліцах сабралі рэчы з выявамі салаўя.

На выбар свайго крылатага апекуна жыхароў Мінскай вобласці натхніла ініцыятыва «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Сёлета да гарадоў з персанальным птушыным сімвалам далучыўся Валожын.

Зімародак – сімвал Валожынскага раёна. Мастацкае ўвасабленне гэта птушка атрымала на двух будынках у цэнтры горада. Убачыць жа ў прыродзе яе можна і ў Налібоцкай пушчы. Там гняздуюцца больш за 40 пар чырванакніжнай птушкі.

Зімародак – адзін з самых прыгожых прадстаўнікоў беларускай фаўны. Яго можна адрозніць па бліскучым, зялёна-блакітным з вогненнымі ўстаўкамі птушыным уборы.

Сёлета вуліцы Валожына ўпрыгожыць яшчэ адна выява яркай птушкі, толькі ўжо аб'ёмная. Над скульптурай зімародка пакуль працуюць спецыялісты. Дарэчы, Валожын стане трэцім горадам у Беларусі, дзе ўсталююць помнік галасістаму прыгажуну.