Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 24 красавіка

20 апреля 2021
Быць на сувязі з кіраўніцтвам і вырашаць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы дазваляюць суботнія прамыя тэлефонныя лініі.

У сталіцы 24 красавіка з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч. 

На пытанні жыхароў Цэнтральнага рэгіёна адкажа намеснік губернатара Іван Маркевіч. Прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці арганізуецца кожную суботу.