Прамыя тэлефонныя лініі працягваюць сваю работу

27 мая 2017

Вырашыць усе праблемныя пытанні можна, звярнуўшыся на прамыя тэлефонныя лініі. Нагадаем, яны будуць працаваць сёння ў сталіцы і абласцях да паўдня.

Звярнуцца можна будзе да намеснікаў старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікоў спраў. Сёння ж у Слоніме асабісты прыём правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рыгор Шлык. На наступным тыдні Адміністрацыя Прэзідэнта прадоўжыць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Яны пройдуць у Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканкамаў. У чэрвені выязныя прыёмы прадоўжацца.