Прамую трансляцыю цырымоніі перадачы агню ў Брэсце глядзіце ў 19:00 на "Беларусь 5" і "Беларусь 24"

12 мая 2019
Сёння Брэст у чаканні полымя Еўрапейскіх гульняў. Агонь найперш перасячэ нашу мяжу, затым вядомыя беларусы, у тым ліку нашы алімпійцы, пранясуць факел па тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. А ўжо пасля на цэнтральнай плошчы  пройдзе ўрачыстая перадача агню, каб “Полымя міру” прадоўжыла  сваё падарожжа па Беларусі. Прамую трансляцыю мерапрыемстваў у Брэсце глядзіце сёння ў 19:00 на тэлеканалах "Беларусь 5" і "Беларусь 24".