Праводзіць другі гуманітарны груз прыехаў пасол Кітая ў Беларусі

5 февраля 2020
У Кітай, дзе працягваецца барацьба з каранавірусам, сёння вылятае яшчэ адзін борт з гуманітарнай дапамогай ад Беларусі. На мінулым тыдні наша краіна адправіла ў Пекін 20 тон антыбіётыкаў, медыцынскіх вырабаў. Яны ўжо дастаўленыя ва Ухань, дзе знаходзіцца ачаг захворвання. Гэтым разам упор на індывідуальныя сродкі абароны. Гэта халаты, рэспіратары, пальчаткі, бахілы, ахоўныя маскі і камбінезоны. Таксама на борце вялікі пералік сродкаў для дэзынфекцыі - антыбактэрыяльнае вадкае мыла, ёд, медыкаменты для экстраннай дезынсекцыі. Агульная вага грузу, як і  мінулы раз, каля 20 тон. Праводзіць у Кітай дапамогу прыехаў пасол Кітая ў Беларусі, а таксама Міністр аховы здароўя нашай краіны Уладзімір Каранік. Суправаджаць груз будуць ратавальнікі на чале з намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Ігарам Болатавым і, вядома, наша здымачная група.