Праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі працягваецца

28 января 2014
Зараз праводзіцца нарошчванне сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны. Падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў ажыццявілі маршы ў новыя раёны і заступілі на баявое дзяжурства. Да выканання задач рыхтуецца і авіяцыя - знішчальнікі ўжо на запасных аэрадромах. Для тэхнічнага забеспячэння войскаў СПА арганізаваная праца пунктаў тэхдапамогі.

Таксама працягваюцца мерапрыемствы па фарміраванні штаба тэрытарыяльнай абароны Міёрскага раёна Віцебскай вобласці і асобнай стралковай роты тэрытарыяльных войскаў. Асабісты склад забяспечаны зброяй і рыхтуецца да выканання пастаўленых задач.