Адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Ізяслава Катлярова

10 марта 2015

Сёння ў сталічнай ратушы адбылася прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка і публіцыста Ізяслава Катлярова. Паэма «Вернасць» у поўным сэнсе дакументальная: усе яе героі - гэта людзі, якія прайшлі праз трагедыю і нягоды вайны. У той жа час кніга - ўдзячная памяць усім, пра каго і пра што яна апавядае. На прэзентацыі паэмы сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай, кіраўніцтва горада, моладзь, грамадскія дзеячы.

Адзначым, экзэмпляры новай кнігі Ізяслава Катлярова з'явяцца як у бібліятэках сталіцы і вобласці, так і кнігарнях.