Прапусціць Новы год з Усходу на Захад!

26 декабря 2013
Такое распараджэнне брэсцкія пагранічнікі сёння атрымалі ад галоўнага казачнага вартавога дзяржаўных межаў - беларускага Дзеда Мароза. На сімвалічнай цырымоніі пабывала наша здымачная група.

Расказвае Вікторыя Патоня.


Сімвалічны пропуск Новага года праз беларуска-польскую мяжу - традыцыя не новая. Забылі пра яе на тры гады. Сёння нарад пагранічнай заставы Перароў, што ўсяго за дзевяць кіламетраў ад маёнтка беларускага Дзеда Мароза, атрымаў ізноў стратэгічна важнае заданне.


Дзед Мароз - галоўны пагранічнік Белавежскай пушчы з 2008 года. Таму менавіта ён аддаў важную каманду. У знак аднаўлення традыцыі чараўнік з рук вартавых межаў атрымаў падарунак-напамінак.


Пагранічнікі 2014-му на мяжы перашкод ствараць не будуць. Вось толькі не ўсе змогуць сустрэць Новы год дома.


Дарэчы, сімвалічна не толькі самое дзейства ў маёнтку.


А гэта адзіны пагранічны слуп у Беларусі, на які можна і трэба прыляпляць занатоўкі з навагоднімі пажаданнямі. Чым, уласна, і займаюцца дзеці, якія прыехалі ў госці ў маёнтак да беларускага Дзеда Мароза.


Шлях Новага года па розных гадзінных паясах няблізкі. Першымі яго адсвяткуюць жыхары ціхаакіянскага вострава Кірыбаці за 11 гадзін да таго, як куранты праб'юць запаветны час у Беларусі. Ужо зусім хутка Новы год прамчыцца ад Камчаткі да Лісабона па ўсіх кантынентах зямнога шара.