Прафсаюзы сталіцы маюць намер змагацца з дагаворамі падраду

18 марта 2015

Аб гэтым гаварылі сёння на сумеснай калегіі гарадскога аб'яднання прафсаюзаў і сталічнай пракуратуры. У апошні час замена працоўных дамоў грамадзянска-прававымі становіцца ўсё больш папулярнай, асабліва ў недзяржаўных будаўнічых арганізацыях. Гэта зручна для працадаўцы. Аднак у выпадку спрэчных сітуацый толькі некаторыя працаўнікі гатовыя адстойваць свае правы праз суд.

Больш за ўсё няшчасных выпадкаў летась у сталіцы адбылося на прадпрыемствах малога бізнесу. У цэлым на тысячу правераных за год арганізацый зафіксавана больш як 6 тысяч парушэнняў у галіне аховы працы.