Прафілактыка педыкулёзу ў дзіцячых садках і школах

8 ноября 2013

Разам з прафілактыкай грыпу ў дзіцячых садках і школах папярэджваюць яшчэ адну хваробу - педыкулёз. У любую пару года захворванне пагражае непрыемнымі сімптомамі і лячэннем. Таму з першых гадоў дзяцей прывучаюць да асабістай гігіены і чысціні. Сярод прафілактычных мерапрыемстваў не толькі штодзённы агляд урача, але і хвілінкі здароўя. На адкрытым занятку пабывала Аляксандра Драгун.



Падобна да Гарачай бульбы... Праз такую гульню дашкаляты расказваюць адзін аднаму, як захаваць сваё здароўе ад атакі мікробаў. Дарэчы, аб шкодзе апошніх папярэджваюць у вершаванай форме.


Сёлета для Вані апошні год у садку. Хлопчык рыхтуецца стаць вучнем. З будучай прафесіяй ужо вызначыўся - пойдзе па навуковай сцежцы, магчыма, медыцынскіх навук. Некаторыя веды ўжо ёсць - расчоска ў кожнага павінна быць асабістая і рукі трэба мыць кожны раз перад ежай.


За 6 гадоў ніводнага выпадку захворвання педыкулёзам. І не дзіва. Узорны дзіцячы садок клапоціцца не толькі пра ўтульнасць пакояў, але і пра самае галоўнае - здароўе выхаванцаў. Пачынаюць, здавалася б, з малога - уласнай гігіены.


Спартыўная зала, басейн, фітабар і нават пакой для рэлаксу. Аздараўленне фізічнае спалучаюць са слушнымі парадамі.


Правілы аховы здароўя паўтараюць кожны дзень падчас інфармацыйных хвілін. Таму з асабістай гігіенай дзяцей праблем не ўзнікае. Як ва ўласных шафах, так і ў гульнявых кутках чысціня і парадак, за якімі сочаць, дарэчы, самі выхаванцы.


За прыклад узялі ў канцы кожнага дня мыць свае цацкі і раскладваць іх па месцах. Няхай дашкаляты пакуль не ўмеюць чытаць, але добра разумеюць, дзе чыя зубная шчотка і ручнік. Разам з тым не вызваляюцца ад медыцынскага агляду.


Акрамя дапамогі спецыялістаў, пільнымі трэба быць і бацькам. Калі ў дзіцяці заўважылі прыкметы педыкулёзу, то ў першую чаргу выконваюць наступнае.


У барацьбе з захворваннем існуюць некаторыя міфы, якія ў народзе лічаць за праўду. Так, паразіты аддаюць перавагу чыстым валасам, а не брудным. Пры захворванні дзеці адчуваюць не толькі фізічны дыскамфорт, але і становяцца неспакойнымі і раздражняльнымі. Некаторыя спецыялісты выявілі і такі факт - паразіты ўцякаюць ад высокай тэмпературы.


Лекі пры такім захворванні адпускаюцца без рэцэпта ўрачоў, але варта ўсё ж звярнуцца да спецыялістаў. Тым больш што гарадскія цэнтры гарантуюць ананімную меддапамогу.