Прафілактычныя акцыі для пажылых людзей праводзяць ратавальнікі

19 декабря 2019
Урокі пажарнай бяспекі  для дзяцей і дарослых  у новым фармаце. Ратавальнікі сталіцы нагадалі правілы абыходжання з агнём і не толькі падчас вядомай тэлевізійнай гульні. Першыя яе ўдзельнікі - людзі сталага ўзросту. Яны круцілі барабан і адказвалі на пытанні віктарыны. Такі праект у межах прафілактычнай акцыі супрацоўнікі МНС правялі ўпершыню. Падчас гульні ўдзельнікі разам з ратавальнікамі  ўзгадалі асноўныя правілы бяспекі. Напрыклад, што рабіць, калі заблукаў у лесе ці як карыстацца вогнетушыцелем.

У сталіцы такія тэматычныя паштоўкі выпусцілі тыражом  10 тысяч экзэмпляраў.