Праезд у грамадскім транспарце сталіцы падаражэе

21 мая 2013

Як удакладнілі ў Мінсктрансе, кошт аднаразовага праязнога дакумента складзе дзве тысячы рублёў. Дакладная дата падаражання пакуль не паведамляецца. Аднак, паводле слоў транспартнікаў, хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў канцы тыдня. Адзначым, што на такія меры Мінсктранс ідзе, каб пакрыць выдаткі на перавозку пасажыраў. На сёння сабекошт адной паездкі ў грамадскім транспарце – пяць тысяч рублёў.